✨Запрашаем усіх 5 ліпеня на Аўгустоўскі канал (шлюз Дамброўка), дзе адбудзецца адно з самых яркіх летніх святаў –🌿 Купалле!✨
Вас чакае сапраўдная атмасфера беларускай народнай культуры: рэканструкцыя 🌸купальскага абраду, народныя песні і танцы, майстар-класы па побытавых танцах. 🌾Збор зёлак і выраб купальскіх вянкоў. Кожны жадаючы зможа адправіцца на пошукі чароўнай 🌺папараць-кветкі, а таксама прыняць удзел у вясёлых конкурсах на самы прыгожы вянок, самую доўгую касу і выбраць Купаліша і Купалінку.☀️
🔥Кульмінацыяй вечара стануць запальванне вялікага купальскага вогнішча, традыцыйныя карагоды і скокі праз агонь!🔥
🌿Прыязджайце ўсёй сям'ёй, запрашайце сяброў і правядзіце летні вечар у атмасферы цеплыні і сапраўднай купальскай магіі!🌿
Запрашаем на Купалле
30.06.2026













